27 лістапада 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Любові Ціханаўны Мазоль (1923–2007), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2006)
Любоў Ціханаўна Мазоль нарадзілася 27 лістапада 1923 г. у в. Аснежыца Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і сялян. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вайны працавала ў аднаасобнай сялянскай гаспадарцы.
23 ліпеня 2023 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Парфіраўны Ляснічай (1933–2022), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2006)
Кацярына Парфіраўна Ляснічая (у дзявоцтве Белавус) нарадзілася 23 ліпеня 1933 г. у в. Аснежыца Пінкавіцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Маці Кацярыны памерла, калі дзяўчынцы было ўсяго шэсць месяцаў. Неўзабаве пасля гэтага бацька ажаніўся другі раз. Бацька і мачыха не забывалі маленькую Кацю, якая з маленства жыла ў бабулі Зосі на іншым канцы вёскі, усяляк падтрымлівалі, асабліва ў суровыя гады нямецкай акупацыі (1941–1944).
Кацярына Белавус хадзіла ў мясцовую пачатковую школу. Нягледзячы на нягоды пасляваеннага часу, скончыла школу на «выдатна». Але вучыцца дзяўчынцы больш не давялося. З малых гадоў яна спасцігала сялянскую навуку ў полі і на лузе. Разам з сяброўкамі стала выходзіць на палявыя работы ў мясцовым калгасе імя І. В. Сталіна, які арганізаваны ў 1948 г. З шаснаццаці гадоў Кацярына была занята на розных работах у паляводстве, паспяхова працавала ў калгасе нароўне з дарослымі.
1 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Майсеевіча Гарошкі (1940), Героя Сацыялістычнай Працы (1978), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна
Васіль Майсеевіч Гарошка нарадзіўся 1 лютага 1940 г. у вёсцы Селішча Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў вялікай (9 дзяцей) сялянскай сям’і. Бацька, Майсей Захаравіч Гарошка, служыў салдатам у час Першай сусветнай вайны, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі, у 1917 г. уключыўся ў рэвалюцыю, штурмаваў Зімні палац, але быў непісьменны, вярнуўся ў родную вёску, працаваў на зямлі.
16 студзеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Дзмітрыевіча Трашчылы (1960), спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чэмпіёна свету (1983)
Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1975 г. актыўна займаўся лёгкай атлетыкай у Мінску, першым трэнерам быў Б. А. Міхальчук, з 1979 г. — Г. П. Бухарына. Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1980) у бегу на 300 м у закрытых памяшканнях. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР. Двухкратны прызёр СССР, пераможца спаборніцтваў на прызы братоў Знаменскіх.
20 сакавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Людмілы Мікалаеўны Журбіла (1934–2019), Героя Сацыялістычнай Працы (1973), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна
Людміла Мікалаеўна Журбіла (у дзявоцтве Алізарэвіч) нарадзілася 20 сакавіка 1934 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла Аснежыцкую сямігодку. У кастрычніку 1950 г. пачала сваю працоўную дзейнасць аператарам у сартыравальным аддзеле раённага вузла паштовай сувязі, у любое надвор’е хадзіла пешшу ў Пінск на працу.
30 ліпеня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Антонавіча Ралько (1922–2006), гаспадарчага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976), старшыні калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна (1950–1992)
Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.
16 студзеня 2015 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Аляксандра Дзмітрыевіча Трашчылы, спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чэмпіёна свету (1983)
Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 года ў вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.